- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нагадаем: Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны 8 лютага 2009 года. У маі 2010-га Вярхоўны суд Беларусі прызнаў яго вінаватым паводле часткі 3 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і прыгаварыў да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Мікалая Аўтуховіча абвінавацілі ў перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі. Не прайшло і два гады, як у студзені 2012 года ўмовы адбыцця пакарання палітвязню зрабілі больш жорсткімі. Суд прызнаў Аўтуховіча “злосным парушальнікам рэжыму”, і з калоніі №5 у Івацэвічах яго перавялі ў гродзенскую турму.