- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зайдзіце ў любы сталічны супермаркет... Наведайце Камароўскі рынак... Ад цэн вочы на лоб вылазяць. І растуць яны, здаецца, не па днях, а па гадзінах. А зарплаты? Пра дробныя прадпрыемсты і гаварыць няма чаго — на большасці з іх заробкі ў людзей мізэрныя. А на заводах-гігантах? Карэспандэнт “Народнай Волі” правяла нямала часу ля прахадной Мінскага трактарнага завода і падчас размовы з яго работнікамі задавала адно і тое ж пытанне.