- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фінансавы эканамічны крызіс, які абваліўся на Беларусь, настолькі глыбокі, шматбаковы і супярэчлівы, што цяжка гаварыць аб хуткіх шляхах выйсця з яго. Аб гэтым сведчыць кароткі пералік прычын крызісу, які я маю намер зрабіць. Пачнём з таго, што ў нас у загане знаходзіцца прадпрымальніцкі сектар. На яго долю ў самых перадавых краінах свету прыпадае 40—60% валавога ўнутранага прадукту. А ў нас — 11—12%. У сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў Беларусі быў магутны прадпрымальніцкі рух. Але ён быў скіраваны ў сферу гандлю. І чыноўнікі вышэйшага рангу палічылі: навошта нам такія прадпрымальнікі, якія дзейнічаюць у сферы “купі-прадай”, — і пачалі іх ціснуць штрафамі, непамернымі падаткамі, адбіраць ліцэнзіі. Кіраўнікі дзяржавы не ўлічылі таго, што прадпрымальніцкі сектар павінен прайсці стадыю першапачатковага накаплення капіталу, які найхутчэй і эфектыўней праходзіць у сферы абарачэння, і ўжо пасля прадпрымальнікі пераходзяць у сферу матэрыяльнай вытворчасці.