- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У мінулую сераду спецназу ды і ўсім “органам” было хоць разарвіся. Хваля акцыі “Рэвалюцыя цераз сацыяльную сетку” ахапіла не толькі сталіцу, але і шэраг гарадоў па ўсёй Беларусі — ад Магілёва да Брэста. Адных толькі затрыманых праваабаронцы налічылі не меней за 140. Дарэчы, падобна на тое, што ўсе ці амаль што ўсе адпушчаны з богам. Улада баіцца новага феномену — зладжанага праз Сеціва мірнага супраціву, але і засцерагаецца сарваць разьбу: ліміт рэпрэсій выбраны судамі за Плошчу, а народ злы ад дэвальвацыі і дарагоўлі.