- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў да канца кастрычніка павялічыць дзяржаўную долю ў СААТ “Камунарка” да 57 працэнтаў, а ў СААТ “Спартак” — да 60. І гэта з сённяшніх 22 працэнтаў на мінскай фабрыцы і 13,09 працэнта на “Спартаку”. Калі прыватных акцыянераў пазбаўляюць уласнасці на карысць дзяржавы, ва ўсіх краінах гэта называецца нацыяналізацыяй. Але сітуацыя з кандытарскімі фабрыкамі мае свае адметныя асаблівасці. На сённяшні дзень асноўным акцыянерам “салодкіх” прадпрыемстваў з’яўляецца амерыканскі бізнесмен беларускага паходжання Марат Новікаў. Як сам Новікаў, былы дырэктар буйнога мінскага ўніверсама, здолеў набыць зайздросныя прадпрыемствы? Пра гэта “Народнай Волі” расказаў былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы бізнесмен Сяргей СКРАБЕЦ. — Нічога дзіўнага ў апошніх падзеях няма, — гаворыць Скрабец, які ведае сітуацыю з самага стрыжаня. — Аляксандр Лукашэнка робіць выгляд, што не пры ім аддаваліся прадпрыемствы, але на самай справе ўсё рабілася напрыканцы 90-х. І тады гэта адбылося не менш брутальна — толькі на карысць Новікава і яго хаўруснікаў. Дзяржаўныя інтарэсы тады нікога асабліва не цікавілі.