- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Больш за месяц, як у Беларусі зафіксавана чума свіней, аднак дагэтуль няма інфармавання насельніцтва нават на прымітыўным узроўні. Праўда, з’явіліся чарговыя загады наконт стварэння буферных зон вакол дзяржаўных свінакомплексаў, і людзі разумеюць, што гэта толькі пачатак наступу на гаспадарку. Хто ў такой сітуацыі павінен патлумачыць насельніцтву прававыя аспекты праблемы? Хто павінен вызначыць памер паўнавартаснай кампенсацыі за знішчаную скаціну? Хто панясе адказнасць за знішчэнне здаровых свіней па-за зонай карантыну?