- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтыя Велікодныя дні мы, народавольцы, працягваем руку на шчасце ўсім сваім прыхільнікам. Тым, хто чытае газету з першага нумара. Тым, хто сёлета адразу падпісаўся на ўсё першае паўгоддзе. Тым, хто падпісваецца паэтапна — на месяц, два, тры... Віншуючы са святамі, мы, шаноўныя чытачы, спадзяёмся і на далейшае сяброўства. Каму неабходна перааформіць падпіску на май, майце на ўвазе: зрабіць гэта трэба да 27 красавіка, завітаўшы на пошту, і да 24 красавіка, калі Вы падпісваецеся ў спецыялізаваных пунктах “Белсаюздруку”. Калі Вы летам значны час праводзіце на дачы і баіцеся, што вашу скрынку ў пад’ездзе будзе апусташаць нечая злая рука, дамоўцеся з паштальёнам, і ён зможа захоўваць кожны нумар газеты да вашага з’яўлення ў горадзе. У рэшце рэшт своечасова дастаць свежы нумар газеты са скрыні можа і ваш сусед, за што пры кожным прыездзе з дачы Вы толькі скажаце яму: “Дзякуй!”