- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Канстытуцыйнага суда Пятром Міклашэвічам было заяўлена аб магчымасці ўвядзення ў Беларусі інстытута амбудсмена — упаўнаважанага па правах чалавека. Рэдкая навіна з разраду разумных і правільных ініцыятыў. Але ўсе абрагаталіся. Па законах жанру, ужо нават Дзіму Паўлічэнку, былога камандзіра спецназа, які камандаваў жорсткімі разгонамі акцый пратэсту і які дэмакратычнай грамадскасцю падазраецца ў дачыненні да знікнення вядомых людзей, у амбудсмены сасваталі. Галоўнае, каб ён назву новай пасады выгаварыў — і тады па ўсіх параметрах падыдзе: юрыст, ад зямлі, з вялікім і багатым вопытам...