- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінск абагнаў Берлін, Пекін і Токіа. Праўда, па паказчыку, які сведчыць аб тым, што наша сталіца нязручная для жыцця. На нарадзе па пытаннях будаўніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці жылых раёнаў для жыхароў сталіцы старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька прывёў у якасці прыкладу сітуацыю па шчыльнасці насельніцтва ў буйных гарадах і сталіцах свету. Так, у Мінску жыве 6,2 тысячы чалавек на 1 кв.км, у Санкт-Пецярбургу — 3,6 тысячы чалавек, у Берліне — 3,85 тысячы, у Пекіне — 4,1 тысячы, у Шанхаі — 3,7 тысячы, у Токіа — 5,7 тысячы, у Мюнхене — 4,4 тысячы. Для параўнання: у мінскім мікрараёне “Паўднёвы Захад” шчыльнасць насельніцтва складае 18 тысяч чалавек на 1 квадратны кіламетр. Мікалай Ладуцька прызнаў, што Мінск стаў дастаткова ўшчыльненым горадам, і гэта пачынае адбівацца не толькі на рэалізацыі праграм жыллёвага будаўніцтва, але адчуваецца на інжынерна-транспартнай інфраструктуры, на экалогіі горада і сацыяльнай сітуацыі.