- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Такое рашэнне прынята на пасяджэнні грамадзянскай ініцыятывы “Рада беларускай інтэлігенцыі”. Як адзначыў старшыня рады – вядомы беларускі кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас, за перыяд з апошняга IV Усебеларускага сходу інтэлігенцыі, які быў праведзены ўвесну 2007 года, адбылося шмат падзей, значна змянілася ўнутраная і міжнародная сітуацыя. “На вялікі жаль, у іншы свет адышло шмат шаноўных сябраў Рады беларускай інтэлігенцыі, добра вядомых у Беларусі і па-за яе межамі. Паколькі праблема маральных аўтарытэтаў нацыі не здымаецца, а толькі абвастраецца, паўстае пытанне абнаўлення складу рады і ягонага кіраўніцтва тымі аўтарытэтнымі людзьмі са свежымі ідэямі, якія маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і мужнасць яе адстойваць”, – сказаў спадар Уладзімір.