- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каб нарэшце я трошкі спынілася і прысвяціла час сабе і сваім блізкім. Бо я вельмі мала ўвагі ім надавала. Лічу, што рабіла няправільна. Прыбягу дадому на пару гадзін, нешта зраблю – і зноў на працу. Здымкі, запісы, гастролі… Такі рытм толькі маладосць магла вытрымаць! Але зараз, канешне, душа радуецца, што мае перадачы дагэтуль гучаць па радыё – амаль кожны дзень. І такія харошыя пастаноўкі! Я вось зараз уключыла “Канец бабінага лета” – вельмі прыемна слухаць і ўзгадваць акцёраў, якіх ужо няма. І ў самой мяне тут роля харошая, спяваю прыгожа… Ёсць маналог, дзе я гавару: “Божа мой, мне ўжо 50! І як бы ні жыла – у адзін момант праляцела жыццё! І чаго толькі не паспытала я ў сваім жыцці, колькі перажыванняў, колькі ўсяго!” Дык сяджу зараз слухаю і смяюся: 50 гадоў – гэта ж амаль маладосць!