- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Учора, у панядзелак, Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Казахстан з афіцыйным візітам, Пётр Пракаповіч пасля хваробы вярнуўся на працу ў Нацыянальны банк, а кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч паабяцаў важныя рашэнні па стабілізацыі валютнага рынку... З гэтых трох складнікаў павінна было адбыцца нешта важнае. І адбылося. У 12 гадзін, калі Нацыянальны банк звычайна абвяшчае курс абмену валют на наступны дзень, ніякай інфармацыі наконт валютных каціровак на аўторак не з’явілася. Што здарылася?.. Што гэта значыць? Адказы на гэтыя пытанні паступова пачалі прасочвацца. Праз пару гадзін са спасылкай на крыніцы ў банкаўскіх колах інфармагенцтвы асцярожна пачалі паведамляць, што рашэнне аб дэвальвацыі (абясцэньванні) беларускага рубля прынята і што ўстаноўлены новы курс 4930 беларускіх рублёў за 1 долар. У 17 гадзін урэшце прыходзіць афіцыйная інфармацыя: Нацбанк на сваім сайце друкуе новыя курсы валюты. 1 долар ЗША - 4930, еўра — 6914,82, расійскі рубель - 173,95 рубля.