- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Днямі экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў атрымаў афіцыйны адказ з Мінскай гарадской пракуратуры. У ім паведамляецца, што Някляеву адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце ягонага збіцця ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. Па шчырасці, адказ, які прыйшоў Някляеву са сталічнай пракуратуры, выглядае дзіка. Увесь свет абышлі кадры нападу на экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта 19 снежня 2010 года. Аднак беларуская пракуратура ніякага складу злачынства ў гэтым не знайшла. Стаўленне сталічнай пракуратуры да справы аб збіцці Уладзіміра Някляева яскрава выявілася і ў тым, што пабоі ў яго знялі толькі праз 7 месяцаў пасля здарэння — 19 ліпеня бягучага года.