- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па выніках лютага, золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні Міжнароднага валютнага фонду скараціліся на 80 мільёнаў долараў і, паводле папярэдніх звестак, на 1 сакавіка склалі 6147,8 мільёна долараў у эквіваленце. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка. Нагадаем, што паступовае зніжэнне золатавалютных рэзерваў назіраецца з ліпеня 2012 года. У нацыянальным вызначэнні аб’ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на 81,9 мільёна долараў і на 1 сакавіка склаў 6724,5 мільёна долараў у эквіваленце. — На зніжэнне аб’ёму золатавалютных рэзерваў аказала ўплыў пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб’ёме, — тлумачыць прэс-служба Нацбанка.