- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даклад падсумоўвае вынікі маніторынгу асвятлення парламенцкай кампаніі 2016 г. у Беларусі. Маніторынг меў на мэце спрыяць прафесійнаму і аб’ектыўнаму асвятленню выбарчай кампаніі. ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, якая праводзіла гэты маніторынг, імкнулася з’вярнуць увагу калег на неабходнасць нескажона, неперадузята і поўна інфармаваць выбаршчыкаў пра электаральны працэс, праграмы кандыдатаў, а таксама меркаванні іх прыхільнікаў і апанентаў. Метадалогія маніторынгу дазваляе апісваць як агульны кантэкст, так і асобныя выпадкі непрафесійнага асвятлення выбарчай кампаніі. Медыйныя матэрыялы аналізаваліся з гледзішча якасных і колькасных паказчыкаў. Найбольш істотнымі для іх ацэнкі з’яўляліся міжнародна прызнаныя прынцыпы і стандарты асвятлення выбарчых кампаній, а таксама нормы журналісцкай этыкі.