- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На гэтым тыдні з двухдзённым візітам беларускую сталіцу наведаў дырэктар дэпартамента Расіі, “Усходняга партнёрства”, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар ВІГАНД. Гэты візіт загадзя не афішаваўся, і таму з боку апазіцыі прагучала шмат крытыкі: маўляў, вось яна, новая асаблівасць брусельскай дыпламатыі — прыехаць ціха, непрыкметна. Некаторыя аналітыкі нават назвалі перамовы Віганда з прадстаўнікамі афіцыйнага Мінска сепаратнымі, а пазіцыю Бруселя — здрадніцкай.