- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Немагчыма падлічыць, колькі чалавек звярнулася ў апошнія дні ў рэдакцыю, каб выказаць сваю падтрымку "Народнай Волі" ў сувязі з іскам, пададзеным у Вышэйшы Гаспадарчы суд Міністэрствам інфармацыі. У прыхільнікаў нашага выдання адно пытанне: "Якімі павінны быць нашы дзеянні ў гэтыя лёсавызначальныя для "Народнай Волі" дні?" Наш адказ: рэдакцыя газеты робіць усё магчымае для ўратавання выдання. На сёння, як Вы ведаеце, прызначана падрыхтоўчае пасяджэнне суда. Як яно пройдзе — будзе змешчана аператыўная інфармацыя на нашым сайце: www.nv-online.info. Але заўважым: мы звярнуліся ў суд з касацыйнай скаргай і шэрагам іншых дакументаў, якія павінны быць абавязкова ўлічаны пры разглядзе галоўнага пытання.