- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Разам з запрашэннем на вячэру да прэзідэнта мы атрымалі толькі адно папярэджанне: помніць пра дрэс-код; не з’явіцца ў шортах, шлёпанцах ці майцы-алкагалічцы. Ніхто не даглядаў нашы сумкі, ніхто не накіроўваў нас прайсці праз металадэтэктар, ніхто нават у нашы пашпарты не зазірнуў. Мы настойліва круцілі галовамі, шукаючы скапленне прэзідэнцкай аховы і, адпаведна, месца кіраўніка дзяржавы. А ён, як высветлілася, сціпла, без аховы, увайшоў у залу і ціхенька прысеў на стульчыку, да часу не прыцягваючы да сябе ніякай асаблівай увагі.