- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей не можа выехаць на Захад, нават маючы афіцыйнае запрашэнне. Краіны ЕС дэ-факта паспрабавалі выключыць Макея са спіса беларускіх чыноўнікаў, якім не могуць быць адкрыты еўрапейскія візы, але цяпер ужо нейкія беларускія сілы не выпускаюць яго з Мінска. Уладзімір Макей афіцыйна запрошаны на сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін “Усходняга партнёрства” ў Кракаў, якая адбудзецца 17—18 мая. Пра гэта афіцыйна паведаміла амбасада Польшчы ў Мінску. “Пасля кансультацый з нашымі партнёрамі па ЕС было прынята рашэнне аб запрашэнні беларускага боку. Запрашэнне перададзена на рукі спадару Макею, што прадугледжвае яго асабісты ўдзел у сустрэчы”, — адзначылі ў пасольстве Польшчы.