- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе С.Навумчыка “Дзевяноста першы” (“Бібліятэка Свабоды”, 2013) дапушчана прыкрая недакладнасць, а менавіта: галаслоўна, без спасылак на дакумент, сцвярджаецца, што Ніл Гілевіч быў у ліку тых 18 членаў Прэзідыума ВС РБ, якія 19—21 жніўня 1991-га падтрымалі сумна вядомы ГКЧП з яго спробай ажыццявіць у СССР антыдзяржаўны пераварот. Дык вось мушу заявіць, што ў тыя дні, калі ў ВС РБ адны дэпутаты выступілі рашуча супраць ГКЧП, а другія (бальшыня) падтрымалі яго, я знаходзіўся за 1500 кіламетраў ад Мінска (быў у пісьменніцкім Доме творчасці “Кактэбель”), вярнуўся дадому ў самым канцы жніўня і, толькі вярнуўшыся, даведаўся, якія тут у нас, у ВС РБ, адбываліся падзеі.