- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
28 жніўня ў 6.15 раніцы Зміцер Дашкевіч выйшаў з брамы Гродзенскай турмы, прайшоў некалькі метраў і трапіў у абдымкі жонкі і сяброў. Журналісты кінуліся фатаграфаваць палітвязня, людзей станавілася ўсё больш і больш, бо некаторыя ў гэты ранні час былі ў кавярнях, дзе змагаліся са сном з дапамогай кавы, бо чакалі Дашкевіча яшчэ з вечара, пільнавалі героя ля турэмных сцен усю ноч. А выйшаў — дык і не адразу пазналі. Толькі калі ўжо ўсміхнуўся...