- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жыхары спаленай вёскі шукаюць справядлівасць. Пяць жыхароў спаленай вёскі Паўлавічы, што ўвайшла ў склад Першамайскага раёна Віцебска, у пошуках справядлівасці звярнуліся ў пракуратуру, суд і да гарадскіх чыноўнікаў. Прычым шукаць справядлівасці выказалі гатоўнасць толькі пяць з дзевяці пацярпелых. Алена Каравіна кажа, што іншыя не тое што зусім не вераць у перспектыву гэтай справы, але папросту не ў стане з-за свайго ўзросту хадзіць па інстанцыях. Нагадаем: летась 1 снежня на ўскрайку горада спалілі вёску Паўлавічы. Усё адбылося на вачах людзей. Алена Каравіна, Мікалай Голубеў, Георгій Лабачоў, Таццяна Уліціна і Андрэй Салаўёў аб’ядналі свае намаганні супраць тых, хто аддаваў загады паліць пабудовы. Каб паўнавартасна звяртацца ў дзяржаўныя структуры, яны падрыхтавалі ўсе неабходныя дакументы, у тым ліку даведкі аб уплаце падаткаў на нерухомасць, на зямлю і г.д.