- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Журналісты даўно не бачылі, каб міліцыянеры не разганялі ля суда людзей, якія прыйшлі з разгорнутымі плакатамі. А тут поўная дэмакратыя! Праўда, пікетоўшчыкі раз-пораз азіраліся па баках. Было бачна, што стаяць з расцяжкамі ім не прывычна. Дый да месца правядзення пікета давялося пераадолець амаль 300 кіламетраў. І ўсё толькі дзеля таго, каб 22 мая ля суда Савецкага раёна Мінска стаць удзельнікамі акцыі!