- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Смяротнае пакаранне. Патрэбна яно ці не? Ці маем мы права забіраць жыццё ў чалавека, якое яму не давалі? Нават калі гэты чалавек — вырадак, на чыіх руках кроў другіх людзей. Грамадства ставіцца да гэтага па-рознаму. Праз год пасля выбуху ў Мінскім метро, пасля таго, як тэрарыстаў расстралялі, я гутарыў з бацькам аднаго з загінуўшых. І парадокс: вядомы спартсмен Васіль Капцюх, які пахаваў сына Рамана, не хацеў, каб вінаватых пазбавілі жыцця! “Ніколі не быў прыхільнікам смяротнага пакарання, — сказаў ён. — Гэта занадта лёгка. Мне хацелася б, каб людзі, якія здзяйсняюць такія ўчынкі, усё жыццё з гэтым жылі. Такое пакаранне ў шмат разоў больш жорсткае, чым расстрэл. Але тэрарысты, забойцы з нічога не з’яўляюцца. Гэта недахоп выхавання ў грамадстве, і сёння мне шкада бацькоў Кавалёва і Канавалава (менавіта гэтых людзей расстралялі за тэракт у метро. — Аўт.). Бо ўсе нараджаюцца аднолькавымі. А далей — вынік сацыяльнага выхавання, бяздушнасці грамадства”.