- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, цяжка ўявіць народ без мовы, а мову без свайго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну застаўся духоўны скарб нашых продкаў – жывая і мілагучная беларуская мова, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Менавіта з гэтай нагоды, з мэтай далучэння дзяцей і моладзі да беларускай музыкі і паэзіі, папулярызацыі лепшых твораў беларускага эстраднага песеннага мастацтва, музычна-паэтычнай творчасці беларускіх аўтараў, беларускай нацыянальнай культуры, 17 лютага 2017 года ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адбылося абласное свята роднай мовы «Жывыя вытокі».