- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прачытаў размову Міхаіла Чыгіра і Станіслава Багданкевіча і проста не магу паверыць: няўжо мы сапраўды маем столькі ж міністэрстваў, колькі такія вялікія дзяржавы, як Расія ці Казахстан? Міхаіл Тапаркоў, Мінск. Такім чынам, спадар Міхаіл, ваша вызначэнне «столькі ж» не падыходзіць. Па колькасці міністэрстваў Беларусь апынулася нават наперадзе Расіі і Казахстана. А вось па колькасці віцэ-прэм’ераў нас апярэдзіла Масква. Але... Там, напрыклад, ёсць віцэ-прэм’ер, паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта на Паўночным Каўказе. Статус віцэ-прэм’ера таксама мае кіраўнік апарату ўрада. І тут нічога дзіўнага: ўсё ж такі гэтая краіна працягнулася ад Балтыйскага мора да Ціхага акіяна. А ў астатнім па бюракратызме мы – краіна, якую ад мяжы да мяжы праедзеш за паўдня, — і Расію абагналі.