- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фарміраваліся выбарчыя камісіі без непасрэднага ўдзелу дэмакратычных партый, апазіцыйных рухаў, аб’яднанняў — так яно, хутчэй за ўсё, і будзе; наконт карэктыў у гэтым плане на нарадзе, як сведчаць афіцыйныя справаздачы, не прагучала ні слова. Гналі людзей на датэрміновае галасаванне — такая практыка не выключаецца і ў далейшым. Хоць тысячы разоў звярталася ўвага на значныя парушэнні заканадаўства менавіта ў гэтыя дні, як і на далёка не параўнальныя лічбы вынікаў датэрміновага галасавання і ў асноўны дзень выбараў. Розныя ўмовы агітацыі былі для “сваіх” і “чужых” — такімі ж яны, мабыць, і застануцца, ніякія перашкоды на шляху дыскрымінацыі не ўводзяцца.