- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Генпракуратура Беларусі пацвердзіла, што атрымала запыт пра перадачу Уладзіслава Баўмгертнера ў Расію. Там яго мусяць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Але рашэнне па справе будзе прынята не хутка. “Як паказвае практыка, на рашэнне падобных пытанняў патрабуецца тэрмін каля месяца, калі няма неабходнасці запытваць дадатковыя матэрыялы”, — паведаміў прадстаўнік Генпракуратуры ў каментарыі РІА “Новости”. У Беларусі гендырэктара “Уралкалия” абвінавачвалі ў злоўжываннях паўнамоцтвамі ў Беларускай калійнай кампаніі. Потым з’явіліся звесткі, што абвінавачанне перафармулявана на “крадзеж”.