![]() |
![]() |
У пачатку ХХ стагоддзя Менск быў сапраўдным Вавілонам: тут жылі беларусы, расейцы, габрэі, палякі і прадстаўнікі іншых народаў. Патэнцыял, які яны мелі, зрэалізаваўся ў тых шматлікіх гадаванцах менскіх навучальных установаў, якія з розных прычынаў пакінулі горад назаўсёды, каб праславіцца за мяжою ды зрабіць свой унёсак у культуру іншых краінаў. Што ж гэта быў за горад, стары Менск? <br /><center><a href="http://belsat.eu" target="_bla... Болей »
Жыццё Анатоля Сыса (1959–2005) было кароткае. Але яму хапіла часу напісаць тое важнае, што абяссмерціла ягонае імя і паставіла ў адзін шэраг з беларускімі паэтамі першай велічыні. Росквіт ягоных творчых сілаў прыпаў на пералом 1980–1990-х гадоў, калі ў беларускім паветры веяў водар зменаў да лепшага. Але гэты час мінуў, і Анатоль Сыс зрабіўся зусім іншым чалавекам – быццам нешта зламалася. Ранейшы паэт, прыгожа адзеты, які ніколі не ўжы... Болей »
Існуе шмат гіпотэзаў наконт паходжання славянаў. Засталося толькі знайсці доказы, які пацвердзяць адну і абвергнуць іншыя. Менавіта дзеля гэтага ў Рэчыцкім раёне каля вёскі Гарошкаў вядуцца раскопкі Зарубінецкай археалагічнай культуры. Вёска Гарошкаў не толькі радзіма паэта Анатоля Сыса. Тут археолагі адкрылі цэлы комплекс помнікаў жалезнага веку – паселішчы і могільнікі некалькіх стагоддзяў як нашай эры, гэтак і да яе пачатку. Гарошкаў... Болей »
Распавядаем, як ствараўся беларускі нацыянальны сцяг і чаму былі абраныя менавіта такія колеры. У 1918-м – апошнім годзе Першай сусветнай вайны, калі развальваліся імперыі, паднявольныя народы пачалі дэклараваць свае незалежныя дзяржавы. Адпаведна, ствараліся і новыя дзяржаўныя сімвалы – гербы і сцягі. Не засталіся ў баку і беларусы. Нашая дзяржава Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная раней, за Польшчу, Чэхаславакію, Югаславію... Болей »
У Магілёва былі складаныя адносіны з Маскоўскай дзяржавай, якая пазней пачала называцца Расеяй. З аднаго боку – выгодныя гандлёвыя сувязі, праз якія горад багацеў, і свядомасць аднаверства, бо Магілёў моцна трымаўся праваслаўя. З другога, – Магілёў ад XVI ст. акружаўся ўсё больш магутнымі абарончымі ўмацаваннямі з адзінай мэтай – абараніцца ад Масквы. Перад пагрозай знішчэння ў 1654 г. горад добраахвотна паддаўся маскоўскаму цару, з умо... Болей »
Опса – старажытнае мястэчка на Браслаўшчыне – азёрным краі, непадалёк мяжы з Літвой. Калі прытрымлівацца версіі пра балцкую этымалогію назвы Опса, то яна азначае ўзбярэжжа ці проста плыткае месца. Што не дзіўна, бо побач акурат знаходзіцца аднайменнае возера. Знойдзены побач курганны могільнік ІХ – першай паловы ХІ ст., сведчыць пра тое, што паселішча тут існавала ўжо ў раннім сярэднявеччы. Пакінулі яго носьбіты культуры, якую археолагі... Болей »
За некалькі месяцаў да пачатку антырасейскага паўстання 1863 года расейскія ўлады выявілі ў Беларусі новы нелегальны друкаваны орган пад назвай «Мужыцкая праўда». Трывогу імперскай адміністрацыі выклікаў не столькі антыцарскі і антырасейскі змест, як г.зв. «мужыцкая» мова газеты. Небяспеку агітацыі па-беларуску сярод беларускіх сялянаў хутка ацанілі ў Пецярбургу. Ужо ў канцы лета 1862 года ў Горадню да губернатара прыйшоў загад – неадкл... Болей »
«Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!». З такімі словамі Тадэвуш Рэйтан кінуўся на падлогу на паседжанні сойму, каб уратаваць ад падзелу Рэч Паспалітую. Дзякуючы гэтаму ўчынку ён трапіў не толькі ў гісторыю, але і на вядомую кожнаму паляку карціну Яна Матэйкі. А паходзіў Тадэвуш Рэйтан з-пад Ляхавічаў. Там, у ягонай закінутай сядзібе Грушаўка, была знята чарговая серыя «Загадак беларускай гісторыі». <br /><center><a href="http://belsat.e... Болей »
Верхні горад, Верхні Рынак, Высокае места – назва ўнікальнага раёну Менску, гістарычнага цэнтру беларускай сталіцы. Ужо ў канцы XV ст. Менску было цесна і нязручна на нізкай і балоцістай пойме Нямігі і Свіслачы. Пачынаўся агульнаеўрапейскі дэмаграфічны і гаспадарчы ўздым. Горад актыўна разрастаўся на ўсіх навакольных пагорках. Галоўным гарадскім пасадам паступова станавіўся г.зв. Верхні горад, размешчаны на высокім і зручным для засялен... Болей »
Вялікім і слаўным горадам Магілёў стаў у эпоху Вялікага княства Літоўскага. Напачатку Новага часу ён быў другім па велічыні ў краіне пасля сталічнай Вільні. І хоць Магілёў не меў такой слаўнай сярэднявечнай гісторыі, як Полацк, Смаленск ці Віцебск, ягоныя жыхары напоўніцу скарысталіся сваім геаграфічным размяшчэннем на буйной гандлёвай рацэ ды спрыяльнымі гістарычнымі абставінамі. <br /><center><a href="http://belsat.eu" target="_blank... Болей »