- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Навіна пра тое, што Беларускі металургічны завод з 22 снежня 2014 года па 11 студзеня 2015-га адправіў многіх ітээраўцаў у адпачынак, не стала нечаканасцю. Ведаючы эканамічную сітуацыю, дзівіцца, здавалася б, няма чаму. Аднак жлобінскі завод, які пабудавалі аўстрыйскія і італьянскія фірмы па сучасных тэхналогіях, да нядаўняга часу лічыўся больш-менш трывалым. Дый прадукцыю ён пастаўляў не толькі ў Расійскую Федэрацыю.