- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У пэрыяд маніторынгу зафіксавана значнае пагаршэнне сытуацыі з рэгістрацыяй новых грамадзе аб'яднаньняў: агульная колькасьць новазарэгістраваных арганізацыяў зьменшылася ў па-раўнаньні з папярэднімі гадамі, а шэрагу вядомым незарэгістраваным грамадзкім арганізацыям і дзьвюм партыям было адмоўлена ў рэгістрацыі на нязначных альбо сумнеўных падставах. Парлямант прыступіў да разгляду законапраекту, які скіравны на яшчэ большае пагаршэньне ўмоваў рэгістрацыі грамадзкіх аб'яднаньняў і палітычных партыяў праз пашырэньне магчымых падставаў для адмовы ў рэгістрацыі. Структуры грамадзянскай супольнасці як і раней маюць складанасці з арэндай памяш-каньняў для штодзённай дзейнасці альбо правядзеньня асобных мерапрыемстваў. У траўні 2009 году быў упершыню з красавіка 2008 года вынесены абвінаваўчы прысуд паводле артыкулу 193.1 за дзейнасць у складзе незарэгістраванага грамадзкага аб'яднаньня.