- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Каляндар знамянальных і памятных дат на 2012 год” змяшчае асноўныя раздзелы: 1. “Международные десятилетия и годы”, “Международные дни и недели”; 2. “Даты беларускага і краязнаўчага календара”; 3. “Даты российского и зарубежного календаря”, “Книги-юбиляры”. У першым раздзеле пералічаны міжнародныя дзесяцігоддзі і гады, якія аб’яўлены і адзначаюцца па лініі ААН, а таксама розныя сусветныя і міжнародныя дні, святы і мерапрыемствы. Другі раздзел уключае матэрыялы пра юбілеі рэспубліканскага значэння ў галіне літаратуры і мастацтва; юбілеі значных падзей, дзяржаўныя, агульнарэспубліканскія, рэлігійныя святы, памятныя даты; юбілеі дзеячаў, жыццё або дзейнасць якіх звязана з Брэстчынай. Трэці раздзел уключае найбольш значныя даты расійскага і сусветнага календара: юбілеі паэтаў, пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, а таксама найбольш вядомых палітычных і грамадскіх дзеячаў.