- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я нарадзілася ў сям'і, дзе было ўжо дзве сястры. Пасля мяне нарадзілася яшчэ малодшая. У бацькі не было сына, над ім мужыкі часта насміхаліся. Але той любві, якую ён нам аддаваў, можна было пазайздросціць. Слова “любоў” паміж бацькам і маці не чулася, але магнетызм гэтага пачуцця адчуваўся ва ўсім. І нам, чатыром дзяўчаткам, было ўтульна і цёпла ў промнях гэтай любові. Можа таму Васілёвы дочкі мелі кожная сабе які-небудзь талент: вышыванне крыжыкам і гладдзю, малюнак крэйдамі, дзіўны на ўсё сяло голас, нават касіць і хадзіць за плугам умелі. Маці на той цяжкі час прыбірала нас з густам, швейная машынка “Зінгер” пад рукамі маці стварала прыгожыя уборы. У іх мы шыкавалі ўсім на зайздрасць.