- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пра жудаснае землятрасенне, што адбылося ў снежні 1988 года ў Арменіі, сёння мала хто ўспамінае. Тады ўшчэнт быў разбураны горад Спітак. Звыш 25 тысяч загінуўшых. Усім светам дапамагалі, а некаторыя школы–інтэрнаты былога СССР выказалі жаданне даць прытулак асірацелым дзецям. Але на дзіва многім, армянскія дзеці засталіся на радзіме. Іх забралі ў свае сем’і сваякі загінуўшых. Людзі не аддалі сваіх блізкіх у чужыя рукі. Вядома, у Арменіі сіроцкіх дамоў няма. Мабыць, таму што няма там і выцвярэзнікаў. Армяне спрадвеку лічаць, што дзеці павінны выхоўвацца ў натуральных умовах, у сям’і.