- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Генэрал Станіслаў Булак-Блаховіч адна з тых постацяў гісторыі, якая з аднаго боку выклікае захапленьне вайсковым майстэрствам ды трыюмфальнымі перамогамі, а з іншага выклікае адкрытую варожасьць заснаваную на некаторых асабістых якасьцях, але пераважна на мітах створаных у савецкія часы. Кніга Марка Цабаноўскага напісаная ў папулярным жанры, месцамі нават нагадвае эсэ пра жыцьцё і дзейнасьць генэрала Станіслава Булак-Балаховіча, але зь іншага боку - гэта першая спроба вярнуць значную асобу з небыцьця. Аўтар не прэтэндуе на навуковасьць сваёй працы, але заклікае для адкрываньня забытых старонак гісторыі. У кнізе Станіслаў Булак-Балаховіч прадстаўлены польскім афіцэрам, але пры гэтым аўтар спрабуе пазбегнуць адназначнага вызначэньня генэрала у нацыянальным сэнсе. Шмат мейсца ён аддае таксама і тагачасным узаемаадносінам народаў, што некалі разам складалі Рэч Паспалітую. (З.К.)