- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Быў у праграме фестывалю і канцэрт аўтэнтычных фальклорных калектываў. Народнае аматарскае аб`яднанне «Світанак» Дзятлавіцкага ЦСДК прадставіла фрагменты старажытных летніх і асенніх каляндарна-земляробчых і сямейна-побытавых песень. Калектыў узнагароджаны дыпломам за значны ўклад у папулярызацыю нацыянальнай культуры. Сваё майстэрства праявілі дырэктар Язвінскага СДК Жанна Лапаціна і мастацкі кіраўнік Галіна Абрамчук з гульнявой праграмай «Лунінецкія клубніцы».