- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі (1863—1864) — паўстанне нацыянальна-рэвалюцыйных сіл на частцы зямель колішняй Рэчы Паспалітай супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай (якую разумелі як Польшча) у межах 1772 г. У рускай гістарыяграфіі — Другое польскае паўстанне (1863—1864) або мяцеж, польскай гістарыяграфіі — Студзеньскае паўстанне, у частцы беларускай гістарыяграфіі — паўстанне Кастуся Каліноўскага (у кантэксце выдзялення з агульнага паўстання паўстанцкіх дзеянняў на тэрыторыі Беларусі).