- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Багаты й разнастайны, адметны і непаўторны сьвет міфаў народа крыўскага. Богі, духі жывуць побач зь чалавекам, суправаджаюць яго на ўсім жыццѐвым шляху і пасьля сьмерці. І калі зь аднымі чалавек мае добрасуседскія, нават сяброўскія адносіны, то іншыя істоты толькі і думаюць, як чалавеку нашкодзіць. Асобным пластам сярод іх можна выдзяліць стварэньні жаночага полу, аб якіх і пойдзе гутарка ў артыкуле. Зь маленства кожнаму з нас вядома “Баба Яга” ці “Ягіня”, гаспадыня ўсіх ведзьмаў: яна страшна, чорна, старая, раскудлачана, у яе замеж ног жалезныя таўкачы, то яна як ідзе лесам, то лес ломіць і дарогу сабе цярэбіць тымі таўкачамі Усіх ведзьмаў цѐтка. Злая чараўніца, якая робіць уночы розныя паскудства і пра якую гавораць, што яна “ў ступе ездіць, таўкачом паганяець, а памялом след замятаеець”. Паводле крыўскага паданьня, яна гоніць вятры і хмары вогненнаю мятлою. Яна таксама ляціць на Лысаю гару ў жалезнай ступе, паганяючы кульбаю ці таўкачом і замятаючы след памялом. Але не заўсѐды лѐтае ў ступе. Як і іншыя падуладныя ѐй ведзьмы, яна лѐтае таксама на мятле, качарзе, лапаце, граблях і мыліцы. Лічаць, што яна жыве ў паветры. Баба-Яга – касьцяная нага і падначаленыя ѐй ведзьмы харчуюцца душамі людзей, ад чаго і робяцца паветранымі, лѐгкімі, як душы. Вядома нават капішча ў старадаўніх славян, прысьвечанае Бабе Яге.