![]() |
![]() |
Тысячагадовая гісторыя беларускай дзяржаўнасці мае шмат вялікіх і важных дат, што мелі вялікае значэнне для сучаснай Беларусі. Адной з важнейшых такіх дат для жыхароў Гомеля і Гомельшчыны з'яўляецца 1335 год і аб ім трэба распавесці падрабязней, бо сёлета, у 2015 годзе, адзначаецца юбілей - 680 год уваходжання Гомеля ў склад Беларусі. Болей »
Хойнікі - горад у Гомельскай вобласці. Раённы цэнтр. Стаіць на рацэ Квеся. Насельніцтва горада складае каля 13,3 тысяч чалавек. Хойнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Паводле пашыранага меркавання, тапонім "Хойнікі" ўтварыўся ад паняццяў «хвоя», «хваёвыя лясы». Такім чынам, гістарычная мясцовая форма назвы паселішча — Хво?йнікі або Хвайнікі?. Болей »
Хойнікі - горад у Гомельскай вобласці. Раённы цэнтр. Стаіць на рацэ Квеся. Насельніцтва горада складае каля 13,3 тысяч чалавек. Хойнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Паводле пашыранага меркавання, тапонім "Хойнікі" ўтварыўся ад паняццяў «хвоя», «хваёвыя лясы». Такім чынам, гістарычная мясцовая форма назвы паселішча — Хво?йнікі або Хвайнікі?. Болей »
Больш за чатыры гады спатрэбілася былому рабочаму ААТ «Гомельскі хімзавод» Аляксандру Клімаву, каб дабіцца ад прадпрыемства складання акта формы Н-1 — «Акта аб няшчасным выпадку на вытворчасці». Болей »
У 2012 годзе пачалі дзейнічаць змены ў законе «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», у адпаведнасці з якімі адказ на пісьмовы зварот павінен быў давацца на мове звароту. Здавалася, што з прыняццем зменаў у закон, што забяспечваюць і абараняюць правы беларускамоўных, колькасць зваротаў па-беларуску вырасце Болей »
У адным з папярэдніх допісаў я распавядаў пра тое, што дэпутаты беларускага парлямэнту расейскага паходжаньня думаюць пра беларускую мову. Сёньня прыйшоў час распавесьці, што думаюць дэпутаты, якія нарадзіліся ва Ўкраіне. Такіх дэпутатаў у нашым парлямэнце чатыры. Цікава параўнаць іх адказы з адказамі дэпутатаў расейскага паходжаньня. Магчыма, яны вызначацца больш паважным стаўленьнем да беларускай культуры? З шасьці дэпутатаў, якія пра... Болей »
Закон «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў» існуе ў Беларусі з 2010 году. Ягоны артыкул 17 прадугледжвае норму, паводле якой назвы геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, зь якой шляхам трансьлітарацыі перадаюцца на расейскую. Гэта добрая норма, бо ў адпаведнасьці зь ёй усе вулічныя паказальнікі ў беларускіх населеных пунктах павінны рабіцца па-беларуску. Павінны, — гэта, вядома, задужа моцнае слова, закон дазваляе пісаць на... Болей »
Па падазрэнні ва ўчыненні разбою ў дзвюх кавярнях у Рэчыцкім раёне і Гомелі затрыманы 37-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, 21 кастрычніка прыблізна ў 19.00 наведвальнік прыдарожнай кавярні ў Рэчыцкім раёне, пагражаючы жанчыне-бармену пнеўматычным пісталетам, завалодаў грашовай выручкай і пачкам цыгарэт. Болей »
Дэпутатам у Беларусі можа быць толькі грамадзянін Беларусі, і аўтаматычна лічыцца, што ўсе парлямэнтары ў нас беларусы. Ды і графы «нацыянальнасьць» у пашпарце няма. Але па месцы нараджэньня можна спрабаваць вызначыць, якога паходжаньня той ці іншы «прадстаўнік народу». Дэпутатаў Парлямэнту, якія нарадзіліся не ў Беларусі — 12 чалавек, гэта 11% ад агульнай колькасьці. Васьмёра нарадзіліся ў Расеі, і яшчэ чацьвёра — ва Ўкраіне. Болей »
Голы зваршчык ў адным кілце з крыкам «Свабоду Шатландыі!» бегаў па гомельскім Сельмашы. Супрацоўнікі міліцыі ў Гомелі затрымалі апранутага ў шатландскі кілт 27-гадовага зваршчыка аднаго з гомельскіх прадпрыемстваў, калі ён мячом спрабаваў пасекчы дзверы пажарнага выхаду з дзіцячага садка. Болей »