![]() |
![]() |
На першы квартал 2012 году Фондам “Віцебскаблмаёмасць” запланавана выставіць на аукцыёны толькі пяць лотаў маёмасці. Гэта мізэрная частка з некалькіх соцен невыкарыстоўваемых аб’ектаў камунальнай і рэспубліканскай уласнасці, якія ёсць на Віцебшчыне. На Гарадоччыне адсотак невыкарыстоўваемых аб’ектаў адзін з самых вялікіх па рэгіёну, але ў першым квартале выстаўлены толькі адзін лот. Болей »
Не прайшло і пятнаццаці гадоў, як нарэшце пачаў набліжацца час, калі ў Гарадку здолее запрацаваць Цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відаў спорту. Рэальна Цэнтр запрацуе тады, калі абласныя чыноўнікі здолеюць аператыўна вырашыць, як арганізацыйныя так і фінансавыя пытанні гатэля “Раўбічы”. Менавіта гатэлю Пастановай Савета Міністраў шчэ ў 1997 годзе адводзілася роля базавага аб’екта гэтага Цэнтра. Болей »
Мінулы год яскрава прадэманстраваў шматлікія праблемы, крызісныя з’явы створанай кіруючым рэжымам дзяржаўнай сістэмы. Гэтыя хібы спаўна адчула абсалютная большасць беларусаў, бо толькі 10,6% беларускіх сем’яў у трэццім квартале мінулага году мелі прыбыткі больш двух мільёнаў на аднаго члена сям’і. Але, мусіць, самай вялікай праблемай стала відавочная няздольнасць кіруючага рэжыма да палітычнай эвалюцыі. І гэта няздольнасць нараджае шмат... Болей »
Але лінчаванне на Беларусі з’явілася напрыканцы мінулага стагоддзя, калі знік былы міністр унутраных спраў Юры Захаранка, а потым вядомы палітык Віктар Ганчар і яго сябар Аляксандр Красоўскі. У 2000 годзе такіж лёс напаткаў і вядомага журналіста Юрыя Завадскага. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць гэтыя знікненні палітычнымі забойствамі, якія знішчылі вядучых апазіцыйных лідэраў Беларусі. Еўрапейскія арганізацыі патрабавалі да... Болей »
Мінуў год з гвалтоўных падзей 19 снежня 2010 году. Краіна пражыла год імклівага падзення жыццёвага ўзроўня абсалютнай большасці грамадзян. Міфу аб квітнеючай і моцнай Беларусі не вераць 80% нашых выбаршчыкаў. Мы расплачваемся жабрацтвам за гвалтоўнае ўтрыманне ўлады сілай у інтарэсах вузкага вышэйшага кола кіраўніцтва. Фактычна краіна апынулася закладнікам ўладных звышамбіцый аднаго чалавека. Сёння настаў час, каб рабіць высновы з мінул... Болей »
З мэтай дэскрыдытацыі і шэльмавання апазіцыі кіраўнік краіны запусціў у прапагандыскі абарот “паўзучае” слоўца “пятая калона”. Гэтае слоўца, ўзнікшае пад час грамадзянскай вайны 30-х гадоў мінулага стагоддзя ў Іспаніі, зараз актыўна выкарыстоўваецца ідэалагічнымі службамі і прарэжымнымі СМІ ў барацьбе з іншадумцамі, прыхільнікамі дэмакратыі на Беларусі. Што ў сапраўднасці азначае пятая калона для нашага народа, які жыве па словах прапаг... Болей »
5 лістапада ў традыцыях камуністычных кампаній па пераследу іншадумцаў на старонках “Гарадоцкага весніка” з’явілася нататка “Как «правозащитник» Беляцкий устроил себе красивую жизнь”, падпісаная хутчэй за ўсё псеўданімам – Дзяніс Палеванаў. Гэтая зняважлівая нататка ўпершыню з’явілася ў інфармацыйнай прасторы Беларусі на сайце дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА 2 лістапада, калі ўжо распачаўся судовы працэс супраць сусветнавядомага праваа... Болей »
Каля тысячы працаўнікоў Барысаўскага УП «Жыльлё» ў панядзелак і аўторак адмовіліся ад працы. У горадзе пачало зьбірацца нявывезенае сьмецьце. Страйк рабочых спэцаўтагаспадаркі падтрымалі працаўнікі Зелянбуду і Гарсьвятла. Патрабаваньні працоўнага калектыву да адміністрацыі: узьняць заробак на 30 адсоткаў, штомесячна індэксаваць заработную плату. Як сьведчылі страйкоўцы, заробак у іх не падвышаўся каля году, нягледзячы на высокую інфляцы... Болей »
Ніводная краіна постсавецкай праторы не развіваецца без замежных інвестыцый. Да сёняшняга часу “апошняя дыктатура ў Еўропе” развівалася без замежных інвестыцый, выкарыстоўваючы “пацалункі” для атрымання расійскіх датацый. Гэта атрымлівалася выдатна пакуль расійскае кіраўніцтва не прыняла рашэнне аб пераводзе адносін з “блізкай сястрой” на рынкавыя адносіны. А падзеі 2010 году і эканамічны крызіс 2011 года вымушае кіраўніцтва рэжыму шука... Болей »
На пяты дзень суда па справе тэрактаў дзяржаўнае агенцтва БелТА змясціла каментар пад загалоўкам «Яны ўзарвалі наша быццё». Артыкул вельмі характэрны, бо тут ёсць усё з вышэйпералічанага — ад маніпуляцый да ярлыкоў. Аўтар Максім Гілевіч пачынае з таго, што наўпрост называе абвінавачаных Кавалёва і Канавалава тэрарыстамі. Хоць права такое мае толькі суд. І не дай бог «Нашай Ніве» такое напісаць -- нас бы зараз жа чакала папярэджанне і шт... Болей »