- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чытачы сімпатычныя (каб вы жылі вечна), дазвольце вас спытаць, ці знаёмы вы з семячкамі? Лузаць семачкі — то вы ахвотнікі вялікія, але падсмажыць іх — не кожны з вас здатны. Барані вас Багародзіца ад падсмажвання семячак на скаварадзе. Ніякі цудатворац вам не паможа, падгараць семячкі ды і толькі. У кухарскіх кніжках няма ўказанняў, як смажыць семячкі. А калі вы зварнецеся да шэфа — кухара, той пачне разводзіцца над фісташкамі, каб скрыць сваё невуцтва па семячнай вытворчасці.