- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З гэтай нагоды пераапранутыя ў калядных персанажаў работнікі мясцовага сельскага клуба і іх памочнікі прайшліся з гармонікам па дамах. Калядоўшчыкі вадзілі па вёсцы Казу, насілі калядную зорку і, пераапранутыя ў Дзеда Мароза, Снягурку, цыганоў і лясных звяроў, весялілі вяскоўцаў. У кожным доме, дзе былі адчыненыя дзверы, прагучалі вясёлыя калядныя песні, шчодрыя пажаданні міру, дабрыні, любові, шчасця і здароўя. Яшчэ калядоўшчыкі абсыпалі дом і гаспадароў збожжам.