![]() |
![]() |
З лістапада мінулага года БУ-38 ААТ “Будтрэст №9” вядзе будаўніцтва другога пускавога комплекса “ФАКа г. Гарадка”, які ў народзе называюць басейнам. Пры гэтым праца на будаўніцтве басейна ў Гарадку вядзецца без вызначэння тэрміна заканчэння Болей »
У апошнія выхадныя сакавіка яшчэ будзе магчыма даехаць са сталіцы ў Гарадок і вярнуцца назад на цягніку Брэст – С-Пецярбург. Але рэйс ад 28 сакавіка будзе апошнім для гэтага маршрута. На выхадныя дні праз Гарадок застаецца маршрут цягніка Гародня – Санкт-Пецярбург, які ходзіць ноччу са сталіцы ў 1.12 па нядзелях і панядзелках і спыняецца ў Гарадку ў 6.02. А з 31 сакавіка да нядзелі 5 красавіка ніякі міжнародны цягнік, які рухаецца ў Рас... Болей »
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў даныя фінансавага становішча гарадоў і раёнаў за мінулы год. З даных вынікае, што фінансавае становішча арганізацый Гарадоцкага раёна адно з самых кепскіх, як у вобласці так і ў краіне. Болей »
23 студзеня стаў апошнім днём для работніцы Гарадоцкай птушкафабрыкі Галіны ( імя зменена), якая павінна быць звольнена па артыкулу 41 Працоўнага Кодэксу ў сувязі з невыкананнем наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнай або працоўнай дамовы. Звальненне па гэтаму артыкулу даволі рэдкая справа і адбываецца звычайна пры звароце работніка да наймальніка з патрабаваннем выканання калектыўнай або працоўнай дамовы. Болей »
Леанід Аўтухоў, актывіст партыі БНФ, страціў працу ў 2008 годзе — яго скарацілі пасьля выбараў у Палату прадстаўнікоў, куды ён балятаваўся. З тае пары ён зрабіў каля 40 спробаў уладкавацца на працу, у тым ліку з дапамогай мясцовага цэнтру занятасьці. Усе яны былі безвыніковыя. Болей »
У аўторак журналісты дзяржаўных тэлекампаній БТ-1, СТВ, АНТ наведалі Гарадок, каб даследаваць пытанне знікнення помніка паэме “Тарас на Парнасе”. Таксама журналісты размаўлялі з аўтарамі помніка віцебскімі скульптурамі Сяргеем Сотнікавым, Іванам Казаком, а яшчэ паказалі месца, дзе зараз знаходзіцца помнік “Тарасу на Парнасе” – у ААТ “Ліцейны двор”. Болей »
На пачатку верасня пры вядзенне працы па будаўніцтву лыжаролернай трасы быў ліквідаваны стацыянарны аўтобусны прыпынак каля Гарадоцкай райпаліклінікі ў непасрэднай блізкасці да трасы. З таго часу гучна прайшлі “Дажынкі” з адкрыццём першай чаргі гэтай трасы. Таксама ўладныя чыноўнікі паказалі на пачатку лістапада гэтую трасу рэйс-дырэктару Кубкаў свету IBU Боруту Нунару. Болей »
Апублікаваны афіцыйныя даныя Нацстаткамітэта аб развіцці краіны за дзевяць месяцаў гэтага году, у тым ліку і па развіццю сельскай гаспадаркі. Шумныя рапарты абласных уладаў аб першым мільёне здабытага збожжа і яго самым вялікім аб’еме пры параўнанні вынікаў ураджая з іншымі абласцямі аказваюцца “арыгінальным” піяр ходам. За гэтым піяр ходам паўстаюць афіцыйныя лічбы, якія кажуць пра іншы стан сельскай гаспадаркі ў вобласці і Гарадоцкім ... Болей »
Марозны ветраны суботні ранак не спыніў спажыўцоў, якія вырашылі на кірмашы запасціся дарамі прыроды на зіму. Пры афіцыйным адкрыцці кірмаша з 9 гадзін гандаль на ім віраваў значна раней. З гэтага часу пасля ўтварэння пешаходнай зоны на цэнтральнай плошчы і частцак вуліц Вароўскага і Савецкай кірмаш адбываўся на пачатку вуліц Валадарская і Савецкая ад дома №13. Болей »
Гэта бадай галоўная інтрыга наступаючага этапу абласных “Дажынак”, якія прыйшлі на змену рэспубліканскіх, якія ладзіліся ў розных гарадах Беларусі напрацягу амаль двух дзесяцігоддзяў. Па першапачатковай інфармацыі А.Р. Лукашэнка павінен быў наведаць ЗП філіял “Віраўлянскі” канцэрна “Дзецкасельскі” і прыняць удзел ва ўрачыстасцях на цэнтральнай плошчы Гарадка. Болей »