- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паводкавая вада на прырэчных вуліцах можа затапіць агароды і падвалы, адзначыў у тэлефоннай размове з карэспандэнтам “ГС” начальнік Слонімскага РАНЗ Аркадзь Брайчук. А вось падтаплення дамоў, паводле слоў Аркадзя Міхайлавіча, у апошнія гады ў Слоніме не было. На выпадак вясенняй паводкі, як сказаў Аркадзь Брайчук, ужо распрацаваны адпаведны план дзеянняў і створаныя аварыйныя брыгады па ліквідацыі яе наступстваў. Фінансуюцца супрацьпаводкавыя мерапрыемствы, па словах субяседніка, са спецыяльнага фонду райвыканкама. Небывалая веснавая паводка адбылася ў Слоніме ў 1958 годзе. Тады вада змыла ўсе масты на рацэ Шчары, нанесла значныя страты будынкам, гарадскім камунікацыям і інжынерным збудаванням. Паводку такіх жа маштабаў чакалі слонімцы і ў 2010 годзе, калі выпала небывалая колькасць снегу і нашмат перавысіла гадавую норму.