- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хуткае аўто імчала па Бэрлінскіх вуліцах, адлюстроўваючыся ў гладкім асфальце. Каля маладога чалавека, апранутага па-эўропейску, з усходняй нярухомасьцю Будды паважна сядзеў чалавек з японскім тварам. Вялізныя рагавыя акуляры сядзелі на носе гэтага чалавека, чорны капялюш кідаў цень на сіваватую рэдзенькую бародку, што тырчэла пэндзэлем на падбародзьдзі. Яркае кімано цьвіло на пахмурых бэрлінскіх вуліцах нейкаю экзатычнаю кветкаю i нагадвала зьдзіўленым бэрлінцам маленькія выспы Ніпону, японскае сонца, белую вяршыню Фузі-Ямы, далёкія краіны Ўсходу