- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Высвятляецца, што наша Слонімшчына старэйшая на 200 гадоў, чым афіцыйна значыцца. Як вядома, афіцыйна лічыцца, што Слонім заснаваны ў 1252 годзе. Менавіта ў тым далёкім годзе наш горад згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе. Аднак іншыя старажытныя хронікі сведчаць, што Слонім мае значна старэйшую сваю гісторыю. Так, у артыкуле «Исконная Литва» ў аналітычнай газеце «Секретные исследования» (№6 (335) за 2015 год, стар. 12-13) узгадваюцца Слонімскія землі за 1040 годам.