- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слуцкі збройны чын, Слуцкі збройны ўздым, Слуцкае паўстаньне — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў наступаўшым савецкім войскам. Паводле Рыскай дамовы, падпісанай 12 кастрычніка 1920 году паміж Польшчай, РСФСР і УССР, усталёўваліся новыя дзяржаўныя межы, якія дзялілі Беларусь і Ўкраіну на дзьве часткі. Беларуская дэлегацыя ўвогуле ня была запрошаная на перамовы — ані ад Беларускай Народнай Рэспублікі, ані ад марыянэткавай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік савецкай дэлегацыі А. Іофэ, увогуле, прапаноўваў саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР (да Бярэзіны) наўзамен на тэрытарыяльныя саступкі ва Ўкраіне, аднак польскі бок не прыняў гэтую прапанову