![]() |
![]() |
Да магчымага Чытача. Гэтая кніга, шаноўны магчымы чытач, пісалася мною амаль чатыры гады. Я пісаў свае апавяданні і аповесці, шчыра спадзеючыся, што выказваю ў мастацкай форме пэўныя настроі, думкі частачкі блізкіх мне па духу людзей, я цешыў сябе надзеяю, што нейкаму незнаёмаму майму аднадумцу ад гэтай кніжкі стане трошкі лягчэй жыць — магчыма, ён адчуе сябе не такім адзінокім і знойдзе ў асобе аўтара для сябе сябра. Калі ж я сабраў кн... Болей »
Цёплай майскай раніцаю ла дворык былой мінскай школы нумар X зайшлі трое: два маладыя, высокага росту, па-вясковаму апранутыя дзецюкі (у аднаго пад пахаю чарцёжны тубус) і жанчына ў чырвонай квяцістай хустцы, з кошыкам у руцэ. Яны неяк нерашуча спыніліся каля варотцаў-круцёлкі і сталі азірацца. Што дворык быў страшэнна недагледжаны, што гады з тры тут не чысцілася, не прыбіралася і не высякалася — гэтак сказаць будзе недакладна. Стварал... Болей »
Юрка Геніюш нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 года ў мястэчку Зэльва Ваўкавыскага павета ў сям'і лекара. У той час беларускаму інтэлігенту не было прыстойнага месца ў Айчыне, бацькі Юркі эмігравалі ў Чэхаславакію, у Прагу. Там прамінула яго дзяцінства, у поўнай беларускасці, якой поўніўся эмігранцкі дом Геніюшаў. Яго маці, якую ён перажыў толькі на два гады, – выдатная паэтка Беларусі Ларыса Геніюш. Дэбютаваў на старонках „Нівы” 20 кастрыч... Болей »
Смяротнае пакаранне – у розных людзей гэтыя словы выклікаюць розныя пачуцці ды ўявы. Гэта і справядлівая адплата, бязлітаснасць і бяздушнасць дзяржавы, халодная сталь сякеры кáта, цывілізаванае варварства, пісталетны стрэл, жах і адчай, рэвалюцыйная мэтазгоднасць, гільяціна з кашом, куды скочваюцца адсечаныя галовы, ды багата чаго яшчэ іншага. Чалавек вынайшаў тысячы спосабаў забіваць сабе падобных. Вычварная фантазія ў прывядзенні прыс... Болей »
У кнігу выбранага «Снапок» укладзены вершы з адзінаццаці зборнікаў. Паэтэсе ў жыцці пашэнціла на сяброўства з вялікімі жанчынамі Беларусі — Ларысай Геніюш і Зоськай Верас. У заходняй вёсцы Біскупцы ды ў другіх вёсках і мястэчках Гародзеншчыны яшчэ не высахлі крынічкі словаў і вобразаў, а Гародня спрыяе ўсё давесці да толку. Зборнік збіраўся шчыра і любоўна. Болей »
У новай кнізе вядомага паэта і краязнаўцы Ігара Пракаповіча, у якую ўвайшлі вершы розных гадоў, адлюстраваліся складаныя варункі жыцця чалавечага, у вірах якога спалучаюцца хвалі высокай духоўнасці і прыніжанай пачуццёвасці, самаахвярнага патрыятызму і здрадніцкай абыякавасці, узнёслага кахання і шэрай будзённасці Болей »
Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў. наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ... Болей »
Іван Шамякін — ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1957) за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1967) за раман «Сэрца на далоні» і пэнталёгію «Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінэматаграфіі, радыё і тэлебачаньня (1982)... Болей »
Іван Шамякін — ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1957) за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1967) за раман «Сэрца на далоні» і пэнталёгію «Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінэматаграфіі, радыё і тэлебачаньня (1982)... Болей »
Прэзідыум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прысудзіў прэміі ФПБ 2011 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці з наданнем звання лаўрэата, уручэннем Ганаровага знака, дыплома і грашовай узнагароды. За творы прозы, паэзіі і драматургіі прысуджана адна прэмія – слыннаму пісьменніку і драматургу Васілю Юр’евічу Ткачову – за кнігу “Снукер”, якая выйшла ў свет у 2009 годзе. Кнігу "Снукер" склалі творы, у як... Болей »