Чын асьвячэньня Беларускага Дзяржаўнага Сьцяга, альбо вайсковай харугві

Чын асьвячэньня Беларускага Дзяржаўнага Сьцяга, альбо вайсковай харугві

Месца выхаду: Львоў

Дата выхаду: 2008

Перакладчык: Горбік Сяргей

Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Катэгорыя: Рэлігія

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дабраславёны Гасподзь, цьвярдыня мая, які навучае рукі мае да бою і пальцы мае - да вайны, літасьць мая і аслона мая, сховішча маё і Збаўца мой, шчыт мой, - і я на Яго спадзяюся; Ён мой народ мне паддае. Госпадзе! што ёсьць чалавек, што пра яго Ты ведаеш, і сын чалавечы, як на яго зважаеш? Чалавек падобны да дыханьня; дні ягоныя - як цень мінушчы. Госпадзе! Нахілі нябёсы Твае, і сыдзі; дакраніся да гор, і задымяцца; блісьні маланкаю, і расьсей іх; пусьці стрэлы Твае, і разладзь іх. Працягні з вышыні руку Тваю, збаві мяне і ўратуй ад водаў вялікіх, ад рукі сыноў чужынскіх, чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца - правіца маны. Божа! новую песьню Табе засьпяваю, на дзесяціструннай псалтыры Табе засьпяваю, даравальніку перамогі царам і збаўцу Давіда, раба Твайго, ад лютага меча. Збаві мяне і ўратуй мяне ад рукі сыноў чужынскіх, чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца - правіца маны. Хай будуць сыны нашыя, як расьліны збуялыя ў іх маладосьці; дочкі нашыя - як слупы на акрасу разьбёныя ў харомах. Хай будуць засекі нашыя поўныя, поўныя ўсякім збожжам, хай плодзяцца авечкі нашыя тысячамі і цьмамі на палетках нашых; хай будуць валы нашыя сытыя; хай ня будзе ні крадзяжу, ні пропадзі, ні енку на вуліцах нашых. Дабрашчасны народ, які гэта мае. Дабрашчасны народ, у якога Гасподзь ёсьць Бог.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле - друкарскі варыянт