Чын дванаццаці псальмаў

Чын дванаццаці псальмаў

які сьпявалі вялебныя айцы пустэльныя ў дні і ў ночы, які успамінаецца ў кнігах бацькоўскіх і ў жыцьцяпісах і мучэньнях шматлікіх сьвятых, і які прынесены ад Сьвятой гары звышгодным Дасыфеям, архімандрытам Пячорскім

Месца выхаду: Львоў

Дата выхаду: 2007

Перакладчык: Горбік Сяргей

Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Катэгорыя: Рэлігія

Copyright © 2008 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дабрашчасны, каму дараваны злачынствы, і чые грахі адшкадаваныя, дабрашчасны той, каму Гасподзь грахоў не залічыць, і ў чыім духу хітрыны няма! Калі я маўчаў, састарэлі косткі мае ад штодзённага стогну майго, бо дзень і ноч нада мною рука Твая цяжкая; зьнікла сьвежасьць мая, як у летнюю сушу. Але Я адкрыў табе грэх мой і ня ўтоіў беззаконьня майго; я сказаў: «вызнаю Госпаду злачынствы мае»; і Ты зьняў зь мяне віну грэху майго. За тое памоліцца Табе кожны праведнік у час адпаведны, і тады разьліва вялікай вады не дастане яго. Ты - маё покрыва; Ты асланяеш мяне ад скрухі, атачаеш мяне радасьцямі збавеньня. “Увяду цябе ў розум, настаўлю цябе на шлях, па якім табе йсьці; буду табой кіраваць, вока Маё над табою”. Ня будзьце, як конь, як мул бязглузды, чые храпы цугляць трэба кілзамі і аброцьцю, каб яны Табе ўпакорваліся. Шмат смуткаў бязбожнаму; а таго, хто на Госпада мае надзею, атачае міласьць. Весялецеся ў Госпадзе, цешцеся, праведныя; сьпявайце радасна ўсе, у каго шчырае сэрца... (фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле - друкарскі варыянт